Усе навіны

Калячонак не згуляў за «Арызону» пасля выкліку з АХЛ

17 лістапада, 09:59

Беларускі абаронца «Арызоны» Уладзіслаў Калячонак не трапіў у заяўку каманды на матч супраць «Каламбуса» (3:2).

Нагадаем, што хакеіст быў выкліканы з АХЛ у НХЛ 16 лістапада.

У АХЛ за «Тусон» Калячонак правёў 11 паядынкаў, у якіх набраў 3 (2+1) балы пры 6 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «+5».