Усе навіны

Дубль Алістрава дапамог дывізіёну Баброва заняць трэцяе месца ў матчы ўсіх зорак КХЛ

10 снежня, 19:03

Беларускі нападаючы піцерскага CКА Уладзімір Алістраў вызначыўся дублем у гульні за 3-е месца ў матчы ўсіх зорак КХЛ.

Дывізіён Баброва абыграў дывізіён Чарнышова ў Санкт-Пецярбургу (7:4), і заняў 3-е месца па выніках турніру.

Таксама закінутай шайбай адзначыўся яшчэ адзін беларус – абаронца «Адмірала» Яўген Лісавец, які выступаў у складзе дывізіёна Чарнышова.

Нагадаем, у фінальнай сустрэчы будуць змагацца дывізіён Тарасава і дывізіён Харламава. У складзе дывізіёна Тарасава выступяць двое гульцоў мінскага «Дынама» – Аляксей Коласаў і Віталь Пінчук.