Усе навіны

Смаленскі «Славуціч» падаў заяўку на ўдзел у чэмпіянаце Беларусі («Чемпионат»)

12 снежня, 17:59

Расiйскі «Славуціч» са Смаленску падаў заяўку на ўдзел у Экстралізе. Пра гэта паведамляе «Чемпионат».

Каманда была заснавана ў 2010 годзе. У 2014 годзе клуб планаваў заявіцца ў беларускую Экстралігу, аднак тады гэтага не адбылося.

У сезонах-2011/2012 і 2013/2014 клуб станавіўся чэмпіёнам Першынства ВХЛ. У сезоне-2016/2017 каманда заняла другое месца ў першынстве ВХЛ, прайграўшы ў фінальнай серыі ХК «Растоў» (1-4).