Усе навіны

Андрэй Стась: «У матчы са «Спартаком» галявыя моманты будуць у мiнскага «Дынама»

22 снежня, 12:53

Гулец мінскага «Дынама» Андрэй Стась падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Спартаком».

– Моцная каманда, лідэр Заходняй канферэнцыі. Трэба згуляць вельмі строга ў абароне. А галявыя моманты ў нападзе ў нас будуць. Калі іх рэалізуем, атрымаецца станоўчы вынік. Будзем старацца дзейнічаць максімальна прадуктыўна.

– Ілля Кавальчук перайшоў у «Спартак».

– Мы гулялі разам у «Авангардзе». Ілля – выдатны хакеіст, майстар сваёй справы, заўсёды імкнецца для каманды. Толькі добрыя якасьці магу адзначыць. Упэўнены, ён дапаможа «Спартакy», – сказаў Стась.