Усе навіны

Кавалёў вярнуўся ў «Гомель»

11 студзеня, 18:22

Абаронца Міхаiл Кавалёў папоўніў склад «Гомеля». Кантракт з гульцом абароны разлічаны да канца сезона.

У гэтым сезоне 23-гадовы гулец выступаў у ВХЛ за саратаўскі «Крышталь», у складзе якога ў 29 матчах вызначыўся 10 (3+7) вынiковымі баламі.

Раней ён выступаў за «Гомель». Усяго за каманду правёў 187 матчаў, у якіх набраў 33 (12+21) ачкі.