Усе навіны

Сцяпан Фалькоўскі: «Напачатку я дапамагаў беларусам асвоіцца ў Санкт-Пецярбургу, але потым яны неяк самі»

4 лютага, 17:36

Беларускі абаронца СКА Сцяпан Фалькоўскі распавёў як дапамагаў беларусам асвоіцца ў камандзе.

«У пачатку я дапамагаў хлопцам асвоіцца ў горадзе, але потым яны неяк самі. Па-першае, ў іх ёсць жонкі, а я адзін. Ім лягчэй. Усё, у цэлым, нармальна. Ніхто не глядзіць беларус ты ці не, таму што мы адна каманда, якая робіць адну працу.

Старт сезона ў мяне атрымаўся не вельмі добрым. Дзесьці траўма была, а дзесьці хвароба, але яшчэ не канец сезону і я спрабую выкладвацца на ўсе 100% і рухацца далей.

У нас шмат майстравітых хлопцаў, якія, мабыць, лепш за мяне спраўляюцца на гэтай пазіцыі. Галоўнае прыносіць карысць камандзе, каб мы перамагалі. Я ж абаронца, а гэта значыць, што ў камандзе ёсць іншыя гульцы, якія закідваюць шайбы. Мая задача – згуляць на нуль.

Прыемна будзе ў плэй-оф згуляць супраць мінскай каманды. У іх добрая сістэма і там усё разумеюць як трэба гуляць у хакей. Будуць цікавыя гульні», – сказаў Фалькоўскі.