Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Шмат траўмаваных. Але што рабіць? Нам не трэба было выходзіць гуляць?»

6 лютага, 23:29

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падвёў вынікі прайгранага матчу КХЛ супраць «Северсталі» (2:4).

– Матч падобны на гульню ў Чарапаўцы. Супернік быў хутчэй, напрыклад, калі трэба дастаўляць шайбу да брамы. Першы гол: шайба зайшла ад канька. Трэба кантраляваць гэтыя рэчы.

І ў нас былі добрыя галявыя моманты. Трэба было забіваць. Але не хапіла майстэрства, нажаль.

– Сітуацыя з траўмаванымі гульцамі стала вырашальным фактарам паразы?

– Чаму? Нам не трэба было выходзіць гуляць?

– На некаторых адрэзках «Дынама» перахапляла ініцыятыву. Але не хапіла бамбардзіра Энаса.

– Калі іх не было, што казаць? Ідзе сезон. Не спісваю на гэта. Іншыя хлопцы атрымліваюць шанцы. Калі не хапае майстэрства, то трэба кампенсаваць іншымі якасцямі. Зразумела, што гэта праблема, траўмаваных шмат. Але што рабіць? Мы гэта ведаем.

– Коласава замянілі пасля другога перыяду. З чым звязана гэтае рашэнне? Як ацаніце гульню Вельмакіна? Ці можна чакаць яго з'яўленне ў наступным матчы?

– Ўсё магчыма. Аляксею далі адпачыць, – адказаў Квартальнаў.