Усе навіны

Асіст Гатаўца дапамог маскоўскаму «Дынама» перамагчы «Віцязь»

17 лютага, 21:01

17 лютага маскоўскае «Дынама» падолела «Віцязь» (6:3).

У складзе пераможцаў адзначыўся выніковымі дзеяннямі беларускі абаронца Кірыл Гатавец. Ён адзначыўся галявой перадачай пры апошнім узяцці брамы «Віцязя».

Усяго ў 45 матчах бягучага сезона Кірыл Гатавец набраў 4 (0+4) бамбардзірскія балы.