Усе навіны

Сідараў зарабіў два ачкі ў гульні з «Брэндан Уіт Кінгс» і быў прызнаны першай зоркай сустрэчы

20 лютага, 08:36

Беларускі нападнік «Саскатуна» Ягор Сідараў адзначыўся голам і выніковай перадачай у пераможным матчы супраць «Брэндан Уіт Кінгс» (5:2).

Па выніках гульні хакеіст быў прызнаны першай зоркай сустрэчы.

Усяго ў цяперашняй рэгулярцы Сідараў набраў 72 (43+29) балы. Ён – другі снайпер WHL.