Усе навіны

Юрый Чух: «У «Ліды» была ўстаноўка – трываць. Ведалі, што «Юнацтва» зараз на хаду. З такой камандай зараз цяжка гуляць»

21 лютага, 12:44

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух пракаментаваў паражэнне ў матчы супраць «Юнацтва» (1:3).

– У нас была ўстаноўка трываць. Ведалі, што «Юнацтва» зараз на хаду. З такой камандай зараз цяжка гуляць. За хвіліну да канца першага перыяда прапусцілі гол. Затым зраўнялі, нам вельмі цяжка даюцца галы, але, тым не менш, атрымалася закінуць. Нажаль, прапусцілі гол са ўкідвання. Пры ліку 1:2 быў у нас добры момант, калі можна было зраўняць, аднак не хапіла майстэрства ў завяршэнні. І калі забілі нам трэці гол, цяжка было нешта зрабіць.

– Тым не менш, гулялі нядрэнна, чаго ўсё ж не хапіла?

– Трохі не хапіла ў завяршэнні і кульгала большасць. Нядрэнна гулялі, але мала пагражалі варотам, маючы лікавую перавагу, – сказаў Чух.