Усе навіны

Менеджэр «Дынама-Шынніка» Яфіменка: «Далей працягнем працаваць, каб хлопцы ў мiнскае «Дынама» прыходзілі гатовыя, навучаныя»

29 лютага, 21:25

Генеральны менеджэр «Дынама-Шынніка» Аляксей Яфіменка падсумаваў сезон каманды ў МХЛ.

«Быў даволі доўгі і няпросты сэзон. Былі ўзлёты і падзенні, добрыя моманты і не вельмі прыемныя, у якіх мы ўбачылі над чым трэба ў далейшым працаваць. На старце чэмпіянату была пяціматчавая пераможная серыя, якая з'яўляецца лепшай у гісторыі «Дынама-Шынніка». Два гульцы і адзін трэнер прынялі ўдзел у Кубку Выкліку. З задачай на сезон мы не зладзіліся.

Калі глядзець на пачатак сезона, то да нас далучылася 18 новых маладых хлопцаў, якія яшчэ не мелі досведу выступу ў МХЛ. Мы цудоўна разумелі, што трэба будзе час на адаптацыю і не будзе той стабільнасці, якую хацелася б убачыць. Чакалі, што будзе не проста справіцца з пастаўленай задачай, але, тым не менш, многія гульцы нас парадавалі сваім прагрэсам. Не ўсе хлопцы, на каго мы спадзяваліся, апраўдалі чаканні, але пазітыўных момантаў хапае. На наступны сезон свае задачы мяняць не будзем. Ад тых хлопцаў, якія ўжо пабіліся, набраліся досведу будзем чакаць вызначанага выніку. Таксама працягнем развіваць гульцоў, і, як гэта ўжо вызначана ў нашай структуры, каб яны набіраліся досведу для далейшага пераходу ў асноўную каманду.

Некаторыя хлопцы, якія гулялі ў «Дынама-Шынніку» ў мінулым сезоне, а гэта Канстанцін Валочка, Данііл Ліпскі, Ягор Борыкаў, падпісалі кантракт з асноўнай камандай. Ягор Борыкаў добра выявіў сябе, малайчына. У Данііла Ліпскага не адразу ўсё атрымлівалася, але па ходзе сезона ён праяўляў свае лідэрскія якасці і сваёй гульнёй даказаў, што заслугоўвае выкліку ў мінскае «Дынама». Я лічу, што гэта вялікі прыклад для тых хлопцаў, якія засталіся ў «Дынама-Шынніку» і будуць тут знаходзіцца. Яны бачаць, што ўсё ж структура правільна выбудаваная, яна працуе і ў іх ёсць шанец здзейсніць мару многіх маладых хлопцаў і трапіць у «Дынама-Мінск».

Я спадзяюся, што мы і надалей працягнем працаваць у гэтым кірунку, каб хлопцы ў першую каманду прыходзілі гатовыя, навучаныя і маглі выступаць на высокім узроўні», – сказаў Яфіменка.