Усе навіны

Трэнер маскоўскага «Дынама» Кудашоў: «Мiнскае «Дынама» без слабых месцаў»

5 сакавіка, 08:56

Галоўны трэнер маскоўскага «Дынама» Аляксей Кудашоў падзяліўся меркаваннем аб матчы з мінскім «Дынама» (4:3).

– Лiкам мы задаволеныя – абаранілі перавагу сваёй пляцоўкі. На дадзеным этапе – гэта адзінае, чаго мы дабіліся.

Якасць гульні ў плэй-оф не бывае такой, што гуляеш прыгожа і ёсць вынік. Мы выдатна разумеем, супраць каго гуляем і якога ўзроўню супернік. Я не хітраваў, калі казаў, што Мiнск – каманда без слабых месцаў. Калі вы паглядзіце па лініях, то ў іх усё ў парадку. Паўтаруся – добра, што мы абаранілі перавагу сваёй пляцоўкі, – сказаў Кудашоў.