Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Часам маскоўскае «Дынама» дае гуляць, часам – не»

6 сакавіка, 23:17

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з маскоўскім «Дынама» (3:1).

– Дзякуй заўзятарам. Выдатна падтрымлівалі нас, надалі імпульс. Разумелі, з кім гуляем. Выдатна, што большасць спрацавала. Хаця ў трэцім перыядзе мелі магчымасці закінуць, але не атрымалася іх рэалізаваць. Серыя працягваецца. Праз дзень наступная гульня.

– Мiнскае «Дынама» у параўнанні з матчам у Маскве вельмі дысцыплінавана дзейнічае, не вядзецца на правакацыі. Так было ў двух момантах, калі масквічы былі гатовыя да бойкi. Неяк асабліва рыхтавалі каманду ў гэтым плане?

– Разумеем, з кім гуляем. Дысцыпліна на першым месцы ў плэй-оф. Гэта важная рэч. Добра, што хлопцы трымалі сябе ў руках. Зразумела, што прайграваць ніхто не хоча, эмоцыі зашкальваюць.

– Ці стала дысцыпліна ключавым фактарам у перамозе? Што трэба зрабіць, каб паслязаўтра каманда гэтак жа праявіла сябе?

– Наконт паслязаўтра яшчэ падумаем. Дысцыпліна – адна з найважнейшых рэчаў. Мінулы матч мы добра гулялі. Але зламалі парушэннем дысцыпліны. Трэба аддаць належнае суперніку. Разумеем, з кім гуляем.

– Калі паглядзець на карту кідкоў каманд, то масквічы кідалі ад сіняй лініі. Мiнск наадварот больш кідаў з пятака. Падказвалі, як граматней гуляць супраць Матaрыгіна, які праводзіў трэці матч і мог стаміцца?

– Не думаю, што ён стаміўся. Ёсць нюансы, на якія зважаем. Калісьці атрымліваецца, калісьці – не. Сёння атрымалася.

– Раман Гарбуноў закінуў першую шайбу ў матчы. Выправіўся за выдаленне ў папярэдняй гульні?

– Мы ўсе разам робім адну справу. Тое, што ён забіў у пачатку матча – гэта добра. Гэта падагравала каманду. Мы забыліся мінулую гульню. Гэта ўжо гісторыя. Няма часу аб гэтым думаць. Жывем кожнай новай гульнёй. Трэба зрабіць высновы і ісці далей.

– Мяркуючы па пратаколе, Ліпскі згуляў толькі адну змену, Сушко – чатыры. Чаму?

– Гуляем так, як развіваецца гульня. Зыходзячы з гэтага, выпускаем гульцоў.

– Што трэба зрабіць, каб у Маскву серыя вярнулася пры ліку 2-2?

– Вы ў сябе паразважайце. Так далёка аб гэтым не думаем. Катэгорыі калі у споце не бывае.

– У чым прычына адсутнасці Рычы? Як ацаніце гульню Кузняцова?

– Прынялі такое рашэнне. Рычы гатовы, з ім усё добра. Кузняцовым задаволены, раз перамаглі.

– Які стан Борыкава? Ён згуляе ў плэй-оф?

– Пакуль не гатовы адказаць.

– Дзве гульні запар не выходзіў Пінчук? Што з ім?

– Усё добра, рыхтуецца.

– А Кадола?

– Таксама ўсё добра з ім.

– Пасля двух матчаў у Маскве шмат крытыкі было ў адрас легіянераў: Aнаса, Мерклі. Сёння яны зрабілі гульню: дубль Мерклі, асісты Анаса і Керана. Рады, што яны сказалі вырашальнае слова ў перамозе, якая можа стаць пераломнай у серыі?

– Гэтыя хлопцы – ключавыя. Мы і запрашалі іх для гэтага. І другую гульню серыі яны добра правялі, першае звяно дзве шайбы закінула. Часам супернік дае гуляць, часам – не. Плюс сёння была самавітая падтрымка заўзятараў, – сказаў Квартальнаў.