Усе навіны

Нік Мерклі: «Выходзілі з вельмі баявым настроем, змагаліся да апошняй секунды»

10 сакавіка, 21:13

Аўтар пераможнай шайбы ў вароты маскоўскага «Дынама» Нік Мерклі падзяліўся эмоцыямі пасля перамогі мінскага «Дынама» ў гасцявым матчы 1/8 фіналу плэй-оф КХЛ (2:1 АТ).

– Доўгі матч, усё вырашылася на апошніх хвілінах. Я вельмі стаміўся. Шчыра, цяжка казаць, але выдатна, што мы выйгралі.

Выходзілі на матч з вельмі баявым настроем, кожны наш гулец змагаўся. Гэта заслуга ўсёй каманды і трэнерскага штаба. Змагаліся да апошняй секунды, – сказаў Мерклі.