Усе навіны

Квартальнаў не стаў каментаваць сваю будучыню ў мінскім «Дынама»

12 сакавіка, 23:44

Расейскі галоўны трэнер мiнскага «Дынама» Дзмітрый Квартальноў не стаў каментаваць сваю будучыню ў камандзе.

12 сакавіка каманда завяршыла сезон. У першым раундзе Кубка Гагарына мінчане саступілі маскоўскаму «Дынама».

– У адным з інтэрв'ю вы казалі, што: «Нам трэба расці. У каманды вялікая будучыня». Ці значыць гэта, што з касцяком каманды можаце застацца і вы?

– Давайце без каментароў. Добра? – сказаў Квартальноў.

Раней паведамлялася, што кантракт Квартальнава працягнуўся аўтаматычна на наступны сезон.