Усе навіны

Шайба і асіст Шаранговіча дапамаглі «Калгары» абыграць «Вегас»

15 сакавіка, 10:33

«Калгары» дома абыграў «Вегас» (4:1) у чарговым матчы НХЛ.

Беларус Ягор Шаранговіч закінуў першую шайбу «Калгары» на 45-й хвіліне і зрабіў лік 1:1.

Таксама форвард асіставаў Мэту Караната, які зрабіў лік 3:1 на карысць «Калгары».

Усяго Шаранговіч правёў на лёдзе 15:37 (2:09 – у большасці, 1:50 – у меншасці), два разы кінуў у створ варот, выйграў пяць укідванняў з 10 і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».

У 66 матчах сезона хакеіст набраў 49 (28+21) ачкоў. Беларус знаходзіцца на трэцім радку ў спісе бамбардзіраў клуба.