Усе навіны

Калячонак закінуў 7-ю шайбу ў сезоне АХЛ

18 сакавіка, 09:24

У матчы АХЛ «Тусон» абыграў «Тэхас» (6:3). Беларускі абаронца пераможцаў Уладзіслаў Калячонак вызначыўся шайбай.

Беларус уразіў пустыя вароты саперніка і ўстанавіў выніковы лік на табло.

Для Калячонка гэта 7-я шайба ў 27 гульнях сезона. Таксама на яго рахунку 2 асісты.