Усе навіны

Сідараў перапісаў рэкорд Стэфановіча па шайбах у юніёрскіх лігах Канады

24 сакавіка, 17:44

Беларускі форвард «Саскатуна» і праспект «Анахайма» Ягор Сідараў у паядынку супраць «Прынс-Альберт Рэйдэрз» (5:0) адзначыўся голам.

Такім чынам ён дасягнуў планкі ў 50 шайбаў за сезон. Ён перасягнуў дасягненне Міхаіла Стэфановіча, усталяванае 15 гадоў таму ў QMJHL – тады, у сезоне-2008/09, цяперашні форвард Жлобінскага «Металурга» закінуў 49 шайбаў у 56 гульнях.

У Сідарава – 50 шайбаў і 38 перадач у 66 матчах. Ён стаў першым беларусам, які закінуў 50 шайбаў у канадскіх юніёрскіх лігах.

Сідараў таксама стаў першым гульцом «Саскатуна» з сезона-1995/96, якому ўдалося дасягнуць адзнакі ў 50 галоў за адзін рэгулярны чэмпіянат.