Усе навіны

«Мічыган Стэйт» Ляўшунова вылецеў з 1/4 фіналу плэй-оф NCAA

1 красавіка, 08:30

1 красавіка «Мічыган Стэйт» Арцёма Ляўшунова вылецеў ад «Мічыган Вулверынс» (2:5) з чвэрцьфіналу плэй-оф NCAA.

На гэтым выступленне клуба Ляўшунова ў чэмпіянаце скончылася.

Беларускі абаронца, які згуляў у першай пары абароны, нанёс 1 кідок і атрымаў 2 хвіліны штрафу.

Усяго ў 38 сустрэчах сезона NCAA Ляўшуноў зарабіў 35 (9+26) балаў.