Усе навіны

Коласаў можа дэбютаваць у АХЛ 6-7 красавіка (Рабілард)

1 красавіка, 09:00

Журналіст выдання FlyersNittyGritty Дылан Х. Рабілард выказаўся пра магчымы дэбют у АХЛ беларускага галкіпера Аляксея Коласава.

«Пры 9 гульнях, якія засталіся ў рэгулярным сезоне АХЛ, я думаю, Аляксей Коласаў хутчэй за ўсё будзе гатовы пачынаць да 6-7 красавіка.

Будзе дастаткова часу для адаптацыі і правядзення некалькіх паўнавартасных трэніровак з «Фантомс», – адзначыў Рабілард.

«Ліхай Вэлі», за які трэба будзе выступаць Коласаву, ідзе шостым [зона плэй-оф] у табліцы Атлантычнага дывізіёна АХЛ.

6 красавіка каманда правядзе хатні матч супраць «Правідэнс Бруінз», 7 жа красавіка прыме дома «Кліўленд Монстэрз», а таксама згуляе ў гасцях з «Уілкс-Барэ/Скрэнтан Пінгвінз».