Усе навіны

У траўні зборная Беларусі правядзе 4 матчы з Расіяй, адзін паядынак пройдзе ў Мінску

3 красавіка, 13:11

Стаў вядомы расклад і месцы правядзення матчаў зборнай Беларусі.

З 1 па 4 мая беларусы прымуць удзел у турніры ў Астане, дзе таксама выступяць зборныя Казахстана і Расіі. У далейшым яны правядуць яшчэ 3 таварыскія матчы з расіянамі. 6 мая каманды згуляюць у Омску, 9-га – у Туле, 11-га – у Мінску.

Пакуль невядома, хто будзе рыхтаваць зборную Беларусі да гэтых гульняў. Цяперашні галоўны трэнер расiянiн Дзмітрый Квартальнаў можа пакінуць мiнскае «Дынама», а разам з ім і зборную Беларусі.

На снежаньскім «Кубку першага канала» зборную Беларусі ўзначальваў Канстанцін Кальцоў. 18 сакавіка ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 42 гадоў.