Усе навіны

Сідараў прызнаны найлепшым гульцом дня ў WHL, ён набраў 3+2 у матчы з «Рэд Дзір»

18 красавіка, 18:32

У ноч на 18 красавіка ў матчы WHL «Саскатун» абыграў «Рэд Дзір» (7:0) і выйшаў у паўфінальны раунд плэй-оф.

Беларускі форвард пераможцаў Ягор Сідараў закінуў 3 шайбы і аддаў 2 асістам.

Сідараў быў прызнаны першай зоркай матча і гульнявога дня ў лізе, таксама другая шайба ў яго выкананні стала найлепшым момантам дня.