Усе навіны

Кошт білетаў на матч зборных Беларусі і Расіі ў Мінску складзе ад 10 да 60 рублёў

25 красавіка, 20:01

11 мая на «Мiнск-Арэне» зборныя Беларусі і Расіі правядуць таварыскі матч у рамках майскай серыі гульняў.

У продаж паступілі білеты на матч. Іх кошт – ад 10 да 60 беларускіх рублёў.

Апошні раз каманды гулялі на «Мiнск-Арэне» ў рамках чэмпіянату свету па хакеі-2014. 20 мая 2014 года зборная Расіі атрымала перамогу з лікам 2:1.