Усе навіны

Беларус Джыг падпісаў кантракт з «Манбланам» з Д2 Францыі (Сцяпан Варанкоў)

16 траўня, 11:25

Беларускі нападнік Уладзімір Джыг падпісаў кантракт з клубам «Манблан», які выступае ў Лізе 1 Францыі [Д2], паведамляе Сцяпан Варанкоў.

Цяперашні сезон хакеіст пачынаў у казахстанскім «Бейбарысе», дзе ў 16 гульнях набраў 4 (0+4) балы, пры карыснасці «-5» і 6 хвілінах штрафу.

Затым Джыг перабраўся ў Наваполацк, дзе ў рэгулярным чэмпіянаце Экстралігі правёў 19 гульняў і набраў 12 (2+10) ачкоў, пры карыснасці «+3» і 16 хвілінах штарфу.

З улікам плэй-ін і плэй-оф хакеіст правёў 7 сустрэч і аформіў 6 (4+2) балаў, пры карыснасці «-1» і 2 хвілінах штрафу.

У сезоне-2022/23 Джыг станавіўся чэмпіёнам Беларусі ў складзе жлобінскага «Металурга».