Усе навіны

Коласаў можа вярнуцца ў мінскае «Дынама», у беларуса праблемы з адаптацыяй у ЗША («БХ»)

17 траўня, 08:21

22-гадовы беларускі брамнік «Філадэльфіі» (ЗША, НХЛ) Аляксей Коласаў можа вярнуцца ў мiнскае «Дынама». Як паведамляе «БХ», хакеіст мае праблемы з адаптацыяй у Паўночнай Амерыцы.

Коласаў падпісаў кантракт пачаткоўца з «Філадэльфіяй» на 3 гады ў ліпені 2023 года.

Сезон-2023/2024 беларус правёў на правах арэнды ў менскім «Дынама». У рэгулярным чэмпіянаце КХЛ на яго рахунку 47 гульняў, 22 перамогі. Коласаў правёў 4 сухія матчы. У плэй-оф ён правёў 6 гульняў, атрымаў 2 перамогі

Усяго Коласаў правёў у КХЛ 132 матчы.

Пасля заканчэння сезона ў КХЛ беларус прыбыў у размяшчэнне «Філадэльфіі», 2 красавіка адпраўлены ў «Ліхай Уэлі Фантомс» іх АХЛ. У рэгулярным чэмпіянаце правёў 2 гульні, атрымаў адну перамогу. У 1/8 фіналу плэй-оф АХЛ «Ліхай Уэлі Фантомс» прайгралі «Хершы Беарз» (лiк серыі: 1-3).