Усе навіны

Экстралігу папоўніць смаленскі «Славуціч» і магчыма «Авіятар»

17 траўня, 17:35

На паседжанні рады дырэктараў клубаў Экстралігі абмеркавалі магчымасць дадання двух новых каманд у наступным сезоне – смаленскі «Славуціч» будзе выступаць сапраўды, а ўдзел баранавіцкага «Авіятара» пакуль пад пытаннем.

Такім чынам, у праект календара экстралігі сезона-2024/25 могуць увайсці 14 клубаў: «Авіятар», «Брэст», «Віцебск», «Гомель», «Дынама-Маладзечна», «Ліда», «Лакаматыў», «Металург», «Магілёў», «Нёман», «Хімік», «Шахцёр», «Юнацтва», «Славуціч».

Для новых каманд у першы год паслабленне - яны могуць заявіцца без фарм-клуба, таму ў вышэйшай лізе застанецца 14 удзельнікаў: «Белсталь», «Дынама-Алімпік», «Дняпроўскія львы», «Лока», «Мядзведзі», «Нафтахімік» , «Прагрэс», «Рысі», «Собаль», «Юніёр», «Ястрабы», U-17, U-18 і клуб з Астраўца.

Акрамя таго, у новым сезоне клубы будуць трансліраваць матчы экстралігі ў 3-хкамернай здымцы, а пачынаючы з плэй-оф – з выкарыстаннем 4 камер. У вышэйшай лізе мінімум 3 камеры павінны быць скарыстаны для паказу матчаў другога этапа чэмпіянату.