Tribuna/Хакей/Блогі/Прэс-служба «Металурга» пасля выхаду ў фінал Экстралігі паказала, як святкавала перамогу над «Шахцёрам» – пад песню пра украінскі ФК і з танцамі

Прэс-служба «Металурга» пасля выхаду ў фінал Экстралігі паказала, як святкавала перамогу над «Шахцёрам» – пад песню пра украінскі ФК і з танцамі

Кастрычніцкае відэа яшчэ актуальна.

Аўтар — Alex Zagorski
4 красавіка 2023, 09:57
Прэс-служба «Металурга» пасля выхаду ў фінал Экстралігі паказала, як святкавала перамогу над «Шахцёрам» – пад песню пра украінскі ФК і з танцамі

3 красавіка жлобінскі «Металург» атрымаў перамогу над салігорскім «Шахцёрам» у пятым матчы паўфінальнай серыі Экстралігі – 5:3. Перамога стала для «ваўкоў» чацвёртай у супрацьстаянні, дзякуючы чаму яны выйшлі ў фінал другі сезон запар. З гэтай нагоды прэс-служба каманды паказала, як святкавала перамогу над салігарчанамі (праўда, тую, якую атрымала яшчэ ў рэгулярным сезоне ў кастрычнiку, але ж, як заўважыў супрацоўнiк прэс-службы жлобiнскага клуба Вадзiм Кнырко, актуальнасцi вiдэа не страцiла).

ВІДЭА – Instagram-акаўнт Вадзіма Кнырко

Дарэчы арыгінал песні з відэа выконвае ўкраінскі вакальны ансамбль «Сузiр'я», і, як не цяжка здагадацца, прысвечана яна далёка не салігорскаму «Шахцёру», а аднайменнаму футбольнаму клубу з Данецку.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты