Tribuna/Хакей/Блогі/У хакейным «Магілёве» змянілі трэнера. Праўда, усяго на адзін дзень

У хакейным «Магілёве» змянілі трэнера. Праўда, усяго на адзін дзень

Мілата дня.

Аўтар — KentYara98
20 кастрычніка, 18:31
У хакейным «Магілёве» змянілі трэнера. Праўда, усяго на адзін дзень

6 кастрычніка «Магілёў» прымаў дома аднаго з лідараў Экстралігі «Віцебск». Але прыцягвала ўвагу да гульні не імёны ўдзельнікаў, а той факт, што ў якасці арганізатараў мерапрыемства былі заяўлены дзеці. Галоўны трэнер, доктар, журналісты, група падтрымкі, вядучы і нават маскот клуба – усе гэтыя пазіцыі на адзін дзень былі заняты юнымі аматарамі хакея.

У «Магілёве» расказваюць, што дзеці настолькі загарэліся ідэяй, што за 3 дні ўсе вакансіі былі занятыя, а заяўкі працягвалі паступаць. Прыйшлося нават прыдумаць яшчэ некалькі пасад. У выніку клуб адабраў 14 удзельнікаў, якім трэба было правесці сапраўдны хакейны матч дэй.

На перадматчавую раскатку «львоў» вывела галоўны трэнер каманды Чарэдава Мілана:

Прэс-сакратар Дар'я Яшчанка ўзяла ў Ягора Каліна флэш-інтэрвʼю па выніках 1-га перыяду:

А вось і міні-маскот разам са сваім вялікім сабратам:

Стартавае ўкідвання даверылі юнаму вельмі маладому арбітру:

Дарэчы, кантракты з усімі юнымі працаўнікамі падпісваў дырэктар клуба Цімафей Шапялёў:

На жаль для заўзятараў «Магілёва», парадаваць вынікам іх любімая каманда не змагла, уступіўшы «Віцебску» з лікам 0:2. Але паражэнне забудзецца, а яркія эмоцыі і цёплыя ўспаміны ад праведзенага дня ў дзяцей застануцца на заўсёды.

Фота і відэа: сацсеткі хк «Магілёў»

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты