Tribuna/Хакей/Блогі/Азаранка наведала матч «Калгары» Шаранговіча, але ейны сын заўзеў за іншую за каманду

Азаранка наведала матч «Калгары» Шаранговіча, але ейны сын заўзеў за іншую за каманду

Розніца ў густах.

Аўтар — KentYara98
15 лістапада, 11:47
Азаранка наведала матч «Калгары» Шаранговіча, але ейны сын заўзеў за іншую за каманду

У ноч на 15 лістапада ў Манрэалі прайшоў матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, у якім мясцовы «Манрэаль Канадыенс» саступіў «Калгары Флэймз» 1:2. Сустрэчу наведала беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка разам з сынам Леа, які быў апрануты – не, не ў джэрсі «Калгары», за які выступае беларус Ягор Шаранговіч, а джэрсі «Канадыенс».

Шаранговіч правёў матч у цэнтры чацвёртага звяна. Яго партнёрамі сталі Дылан Дзюбе і Уокер Дзюр. Беларус знаходзіўся на лёдзе 10:31 (з іх 1:38 у большасці, 1:35 у меншасці), выканаў 3 кідкі (1 з іх міма варот), заблакаваў 1 кідок суперніка, не выйграў ні воднага ўкідвання з двух (0 %) і зарабіў паказнік карыснасці «-1».

У сезоне ў Шаранговіча 15 гульняў, 5 (2+3) ачкоў, карыснасць «-6».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты