Tribuna/Хакей/Блогі/Брамнік «Металурга» станцаваў «макарэну» пасля перамогі над аўтсайдэрам экстралігі

Брамнік «Металурга» станцаваў «макарэну» пасля перамогі над аўтсайдэрам экстралігі

Незвычайнае святкаванне.

27 снежня, 22:31
Брамнік «Металурга» станцаваў «макарэну» пасля перамогі над аўтсайдэрам экстралігі

У сераду, 27 снежня, «Металург» прымаў «Магілёў» у чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Беларусі. Гаспадары атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 5:2.

Пасля фінальнага свістка галкіпер жлобінцаў Сяргей Бальшакоў незвычайным спосабам адсвяткаваў перамогу. Ён адкінуў у бок клюшку і выканаў танец, які быў папулярным у 90-я гады, на хіт іспанскага музычнага дуэта Los del Rio «Макарэна». Атрымалася пацешна:

Пасля 36 згуляных матчаў «Металург» з 35 ачкамі займае 7-ы радок у чэмпіянаце Беларусі. «Магілёў» з 24 баламі замыкае табліцу экстралігі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты