Tribuna/Хакей/Блогі/Хакеісты «Віцебска» пазнаёміліся з касалапым талісманам клуба. Яму ўсяго толькі некалькі месяцаў

Хакеісты «Віцебска» пазнаёміліся з касалапым талісманам клуба. Яму ўсяго толькі некалькі месяцаў

Жыхар заапарку аказаўся вельмі прыязным

Аўтар — Sam_Na_Sam
9 сакавіка, 14:05
Хакеісты «Віцебска» пазнаёміліся з касалапым талісманам клуба. Яму ўсяго толькі некалькі месяцаў

Напярэдадні старту ў плэй-оф чацвёра гульцоў хакейнага «Віцебска» наведалі мясцовы заапарк. Там іх чакала знаёмства з маленькім медзведзянём, які нядаўна згубіў маці і апынуўся ў няволі (але, садзяемся, з добрым даглядам).

Нагадаем, што менавіта гэты лясны жыхар намаляваны на эмблеме клуба. Таму і каманду нефармальна называюць «мядзведзямі». Касалапы паводзіў сябе даволі прыязна, амаль не кусаўся і на здымках атрымаўся вельмі мілым.

Цікава, ці прынясе поспех «мядзведзям»-хакеістам гэтае знаёмства. Хутка даведаемся. Чвэрцьфінальная серыя «Віцебска» супраць «Брэста» пачнецца ўжо 10 сакавіка.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты