Tribuna/Хакей/Блогі/Хакейны ЧБ тройчы запар выйграў трэнер-мем: ідзе ў заклад з гульцамi, выдае перлы на камеру – i так шчыра радасны!

Хакейны ЧБ тройчы запар выйграў трэнер-мем: ідзе ў заклад з гульцамi, выдае перлы на камеру – i так шчыра радасны!

А пасля «мацюгальных эмоцый» стаў лысым.

Аўтар — Pam-pam
27 красавіка, 06:08
Хакейны ЧБ тройчы запар выйграў трэнер-мем: ідзе ў заклад з гульцамi, выдае перлы на камеру – i так шчыра радасны!

16 красавіка жлобiнскi «Металург» заваяваў свой трэці запар трафей чэмпіяната Беларусі па хакеi, абыграўшы ў фінальнай серыі «Брэст» (4-0). Усю серыю тытулаў з камандай узяў яе галоўны трэнер каманды Дзмітрый Краўчанка, якi нават пасля дрэнных «рэгулярак» ператвараў каманду ў плэй-оф.

Пасля сезона Краўчанка быў прызнаны найлепшым трэнерам ЧБ. А яшчэ ён выдае яскравыя i нестандартныя рэакцыi на перамогi i не толькi – яго можна назваць чалавекам-мемам.

Пачалося гэта не ўчора. Паглядзiце на эмоцыі коўча, калi ён вясной 2013-га з «Нёманам» узяў сваё першае беларускае чэмпiёнства. Тады гульцы вылілі на Краўчанка некальні літраў халоднай вады – але радасцi трэнера гэта не спынiла.

Эмоцыi прабiваюцца скрозь фота.

У 2022-м «Металург» саступаў 2-3 у фiнальнай серыі з «Юнацтвам». I на трэніроўцы перад матчам Краўчанка прапанаваў гульцам пайсцi ў заклад на тое, што ён трапіць у браму верхам з сярэдзіны пляцоўкі. Коўч не трапiў – i таму паабяцаў пасля матча апрануць ружовае джэрсi. «Металург» сустрэчу выйграў, трэнер даваў інтэрв’ю пасля перамогi ў абяцаным луку, а гулец каманды Віталь Пінчук меркаваў, што Краўчанка прайграў заклад спецыяльна, «каб падняць дух».

Вырашальны сёмы матч «Металург» выйграў таксама – i падняў над галавой запаветны трафей. Тады ж Краўчанка прымерыў капялюш найлепшага гульца – аксэсуар, які будзе з’яўляцца на яго галаве і ў наступныя чэмпіёнствы.

У 2023-м фiнал зноў дайшоў да сёмага матча – i ў Гродне «Металург» вырваў тытул у «Нёмана». Пасля гэтага на пытанне прадстаўнiцы дзяржТБ, якiя ў яго эмоцыi, Краўчанка адказаў: «Мацюгальныя. Ну, мацюгальныя яны, эмоцыi».

А пасля ў раздзявальнi Краўчанка выканаў умовы яшчэ аднаго пары з гульцамi. Перад матчам трэнер прынес гульцам машынку для стрыжкі і паабяцаў, што за тытул дазволіць пабрыць сябе нагала тым, каго часцей за ўсё крытыкаваў падчас сезона. I пасля перамогi адправiўся выконваць слова – для гэтага яшчэ i зняў кашулю, што зрабiла фоты яшчэ больш эпiчнымi.

А пасля пагалення Краўчанка выдаў твар – гатовы мем.

Падаецца, у 2024-м Краўчанка абышоўся без нейкіх чэленджаў. Затое пасля перамогi выдаў прамову пра тое, што «Металург» «як бычка трэба, ##### [блін], шпігануць у адно месца – і ён, ##### [блін], такi звер проста становіцца». А выказваючыся пра тое, што камандная «праца пахне перамогай», Краўчанка вельмi яскрава зрабiў «чэмпiёнскi» ўдых (адзнака 4:33).

Перад гэтым гульцы зноў надзелi трэнеру капалюш.

А пасля Краўчанка зрабіў шыкоўны здымак у аўтобусе.

Адзначым i адказы трэнера на дзяржТБ, акрамя згаданых «мацюгальных эмоцый». Неяк Краўчанка выдаў рэцэпт поспеху для сваёй каманды – «не бздзець» – i вельмi пацешна прыкрыў рот пасля гэтага.

А на дзiўнае пытанне з пасылам «чаму?» Краўчанка аднойчы адказаў вельмi лаканiчна.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты