Усе навіны

В.а. генсака НАК Санковіч аб сумесных спаборніцтвах Беларусі і Расіі: «Лепш выступаць хоць недзе, чым нідзе»

4 лістапада 2022, 14:44

В.а. генеральнага сакратара НАК Ксенія Санковіч расказала аб вопыце супрацоўніцтва з Расіяй у спартыўнай сферы.

Нагадаем, што многія беларускія і расійскія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Беларусь і Расія ў сукупнасці вельмі хутка зарыентаваліся [пасля накладання санкцый] і, калі стала зразумела, што да міжнародных стартаў мы не даедзем, былі прапанаваны альтэрнатыўныя пляцоўкі і сумесныя турніры. Наколькі важна для спартоўцаў мець гэтую магчымасць выступаць?

– Вядома, тое, што нашы краіны зарыентаваліся і хутка арганізавалі такую колькасць спаборніцтваў, безумоўна плюс. Бо лепш выступаць хоць недзе, чым нідзе.

Другі момант, нашыя спартоўцы выступаюць на спаборніцтвах міжнародных, якія праходзяць не пад эгідай міжнародных федэрацый. Цяпер вельмі важна захаваць спартыўную форму і яе не разгубіць, таму што аднаўляцца і ўвогуле правесці вялікую колькасць часу без спаборніцтваў для многіх відаў спорту можа стаць фатальным. Потым можна наогул не вярнуцца ў гэты струмень.

[Спаборніцтвы з Расіяй] не заменяць паўнавартасных міжнародных спаборніцтваў з тымі сапернікамі, якія ёсць на сусветнай арэне, але, я спадзяюся, што гэта хоць неяк дапаможа нашым спартсменам захаваць сваю спартыўную форму.

Таксама вельмі важнае тое ўзаемадзеянне і тое супрацоўніцтва, якое адбываецца не толькі на спартыўных пляцоўках, а таксама па абмене вопытам паміж трэнерамі, спецыялістамі, розныя напрацоўкі ў навуковай сферы, у адукацыйнай, культурнай сферы, сярод моладзі і дзяцей. Я спадзяюся, што гэтыя ўсе магчымасці, якія ў нас зараз ёсць, усе гэтыя сувязі мы захаваем і пасля таго, як сітуацыя адхіленнем нашых спартоўцаў усёткі ўрэгулюецца.

Але супрацоўніцтва з Расіяй па ўсіх напрамках спорту працягнецца, – сказала Санковіч.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорта | Android | iOS