Усе навіны

Навоша пра магчымае зняцце МАКам міжнароднага бана: «Спорт будзе выкарыстоўвацца дыктатурамі для апраўдання ранейшых злачынстваў і планавання новых»

29 студзеня 2023, 08:15
1

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша пракаментаваў заяву МАК пра магчымае зняцце міжнароднага бана з беларускіх і расійскіх спартсменаў.

«Адхіленне з-за пашпарта не адпавядае каштоўнасцям», – кажа кіраўнік МАК Томас Бах, і прамацвае зараз ваду ідэяй «ну згуляюць пуціністы/лукашысты на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам, што тут такога».

Я раскажу вам, што. На прыкладзе, Сабаленка і лукашыстаў.

Перамога жыхаркі Штатаў Арыны Сабаленка (домам яна ва ўсіх інтэрв'ю называе Маямі) нават пад нейтральным сцягам – рэдкая нагода для самасцвярджэння людаедскай дыктатуры. Удалы акампанемент праклёнам і пагрозам у адрас тых, хто з дыктатурай змагаецца. Даважка да пра-ваеннай антыўкраінскай ўсіх прапагандысцкіх рэсурсах.

Думаю, МАК і Томас Бах дзейнічаюць з лепшых, ідэалістычных памкненняў. Выбухаў з Лазаны не чуваць, злачынствы дыктатур не змяшчаюцца ў галаву (і таму ігнаруюцца як не маюць дачынення да справы), вайна далёка на перыферыі іх свядомасці. Прапанова Зяленскага Баху зрабіць візіт у Бахмут – больш, чым каламбур. Гэта праўда дапамагло б кіраўніку МАК зразумець больш.

Спорт не проста «можа» выкарыстоўвацца расійскай і беларускай дыктатурамі для нармалізацыі ненармальнага, для апраўдання ранейшых злачынстваў і планавання новых. Ён БУДЗЕ (арфаграфія арыгінала – Tribuna.сom) для гэтага выкарыстоўвацца. Цяпер, калі дыктатурам тэрмінова патрэбныя хоць нейкія пацверджанні сваёй правасці, хоць нейкія поспехі, новыя рэсурсы мабілізацыі, ён БУДЗЕ ВЫКАРЫСТАНЫ ТОЛЬКІ ТАК (арфаграфія арыгінала – Tribuna.сom)», –напісаў Навоша ў сваім Telegram-канале.