Усе навіны

Віктар Лукашэнка знаходзіцца ў Беларусі, уначы самалёт яго сям'і паляцеў у Турцыю

24 чэрвеня, 14:26

Непрызнаны кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка знаходзіцца ў Беларусі. Раней была інфармацыя, што сямейны самалёт паляцеў у Турцыю.

Віктар Лукашэнка разам з экс-кіраўніком федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыем Баскавым і так званым міністрам спорту Сяргеем Кавальчуком знаходзяцца на фестывалі «Вытокі. Крок да Алімпу» ў Глыбокім.

Нагадаем, што Баскаў з'яўляецца непрызнаным МАК членам НАК Беларусі, экс-кіраўніком Федэрацыі хакея Беларусі, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХФ за палітычны ціск на падначаленых, і які ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных пабояў мясцоваму жыхару Раману Бандарэнку.