Усе навіны

Усе спартыўныя мерапрыемствы ў Беларусі будуць пачынацца са спеваў гімна і ўзняцця чырвона-зялёнага флага

6 ліпеня, 20:47

Так званая Рада міністраў 28 чэрвеня прыняла пастанову №418. У ім паведамляецца, што ўсе спартыўныя мерапрыемствы ў Беларусі будуць пачынацца са спеваў гімна і ўзняцця чырвона-зялёнага сцяга.

Таксама зазначаецца, што кіраўнікі, а таксама прадстаўнікі груп спартсменаў, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, начальнікі вучэбна-трэніровачных збораў павінны «забяспечыць недапушчэнне выкарыстання ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў сцягоў, вымпелаў, не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблем, сімвалаў, плакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў, змест якіх накіраваны на прычыненне ўрону грамадскаму парадку, правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзян».