Усе навіны

Ціманоўская пра беларускіх калег: «Практычна ўсіх заблакавала, не хачу, каб яны сачылі за маім жыццём»

19 жніўня, 15:54

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская расказала пра сувязь з беларускім спортам.

– У Беларусі нядаўна праходзілі Гульні СНД

– Я не ведаю, што тут абмяркоўваць, я не глядзела. Мне, шчыра кажучы, ужо нецікава, што адбываецца ў беларускім спорце.

– А ўвогуле з кімсьці з беларускіх калегаў камунікуеце?

– З тымі, хто дапускаў хейт, не камунікую, практычна ўсіх заблакавала, не хачу, каб яны сачылі за маім жыццём. Ёсць пару чалавек са зборнай, з якімі мы камунікуем, – сказала Ціманоўская.