Усе навіны

6 кастрычніка на «Белсаце» пройдуць дэбаты па міжнародным бане з удзелам БФСС, SOS.BY і замежных экспертаў

5 кастрычніка, 23:18

6 кастрычніка на тэлеканале «Белсат» пройдзе публічная дыскусія, тэмай якой стануць крытэрыі допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў. У павестцы дня між іншым будуць парыжскія Алімпійскія Гульні-2024 і італьянская Зімовая Алімпіяда-2026.

Арганізатарам дыскусіі з'яўляецца Беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці (БФСС). Асноўнымі спікерамі заяўлены члены БФСС, SOS.BY, а таксама міжнародныя эксперты:

Пётр Дэк, былы генеральны сакратар Польскага гімнастычнага звязу (PZG), цяпер член працоўнай групы Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі;

Леа Кругер, лідарка зборнай Германіі па фехтаванні на шаблях;

Станіс Элсборг, Данія. Старэйшы аналітык і галоўны арганізатар канферэнцыі Play the Game, уладальнік ступені магістра гуманітарных і сацыяльных навук Капенгагенскага ўніверсітэту ў галіне спорту, палітыкі і нацыянальнай ідэнтычнасці;

Канстанцін Якаўлеў, актывіст SOS.BY (Вольнае аб’яднанне спартсменаў Беларусі);

Анатоль Котаў, кіраўнік міжнароднага дэпартаменту БФСС.

Дыскусія пачнецца ў 13:00 па мінскім часе. Глядзець можна будзе тут.