Усе навіны

Канстанцін Якаўлеў: «Мы павінны разумець, што бан спартсменаў – гэта вельмі складаны працэс»

6 кастрычніка, 11:15

Беларускі гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў пракаментаваў вяртанне беларускіх і расійскіх спартоўцаў на міжнародную арэну.

«Мы павінны разумець, што бан спартсменаў – гэта вельмі складаны працэс. Калі людзі, якія распаўсюджваюць укіды з нагоды фонду думаюць, што гэта лёгка, то гэта не так. Цяпер складана нешта зрабіць. Бюракратыя працуе, зараз маленькімі крокамі юніёрскія зборныя, жаночыя юніёрскія зборныя будуць пралазіць. Калі год таму я, Аляксандр Апейкін, сустракаючыся з прадстаўнікамі ўкраінскага боку, маючы ўжо досвед санкцый мы казалі, што будзьце гатовыя, што яны там будуць, што ўсё роўна нічога ты не зробіш. І трэба рыхтавацца да таго, што гэтая чума будзе пралазіць туды. Зэтнікі, лукашысты ўсё роўна там будуць. Таму неабходны нейкі механізм, каб яны праходзілі праз яго.

Памятаеце антываенную дэкларацыю? Ніхто не казаў, што для ўкраінскага боку мы зрабілі, бярыце менавіта яе. Можна ўзяць яе за аснову, і яна будзе тым фільтрам, які будзе прыбіраць рашыстаў і лукашыстаў.

Калі ўсе думаюць, што фонд – гэта структура, па тыпу НАК або Мінспорту, якая сядзіць на газпрамаўскай трубе, то гэта не так. Хлопцы і так робяць, зыходзячы з іх рэсурсаў, што могуць», – сказаў Якаўлеў.