Усе навіны

БФСС збірае прапановы грамадскасці да стратэгічнага дыялогу ЗША і дэмакратычных сіл

23 лістапада, 17:09

6-7 снежня пачнецца стратэгічны дыялог ЗША і дэмакратычных сіл Беларусі.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прапануе прадстаўнікам грамадскасці далучыцца да фарміравання пазіцыі і накіраваць свае ідэі і пажаданні. Фінальная канцэпцыя будзе апублікавана перад адпраўкай для агульнага абмеркавання.

Даслаць прапановы можна ў чат-бот арганізацыі.