Усе навіны

Фітнес-трэнер Гуткоўскі: «Гатовы ствараць новую Беларусь, адкрытую, з еўрапейскімі каштоўнасцямі»

11 снежня, 19:12

Фітнес-трэнер Дзяніс Гуткоўскі, які пакінуў Беларусь пасля пратэстаў, распавёў ці вернецца ў Беларусь.

– У якую Беларусь вы б вярнуліся?

– А вось у такую – з адкрытымі межамі і магчымасцямі для кожнага.

У ГУЛАГу мы жыць не хочам. Не хачу бачыць, як у школах дзецям прамываюць мазгі, не хачу выбіраць, на якую тэму з кім можна казаць, не хачу назіраць за тым, як мяняюць таблічкі з лацінкай на станцыях метро, ператвараючы нашу краіну ў «Паўночна-Заходняя акруга».

Гэта турма, проста для кагосьці строгага рэжыму, для кагосьці лайтовага, але турма.

Калі ў нас з'явіцца шанец змяніць гэтую ўладу, Мы, вядома, прыедзем – і ваяваць, і піць шампанскае.

Каб потым абавязкова ўшанаваць памяць загінулых, паставіць ім помнікі ў цэнтры – Шутаву, Тарайкоўскаму, Бандарэнку – усім.

І абавязкова правядзем люстрацыю. Я супраць таго, каб усё забыць і дараваць. Яны павінны ведаць, што нельга беспакарана збіваць людзей, заліваць хлорку ў камеры, катаваць.

Вы ж ужо пасадзілі чалавека, навошта яго мучыць? Гэта называецца здзекавацца над палоннымі. І за гэта абавязкова павінны адказаць вінаватыя.

Я гатовы ствараць новую Беларусь, адкрытую, з еўрапейскімі каштоўнасцямі. Мы атрымліваем тут каласальны вопыт, і ён дакладна спатрэбіцца.

Лічу, што беларусы не менш за палякаў, а, можа, і больш па сваім менталітэце еўрапейцы, – сказаў Гуткоўскі.