Усе навіны

Пераходны кабінет перадаў спіс са 179 беларускiмi спартcменамi, звязаных з «сілавымі» структурамі

21 снежня, 08:00

Аб'яднаны пераходны кабінет перадаў замежным партнёрам спіс з імёнамі 179 спартсменаў, звязаных з «сілавымі» структурамі рэжыму Лукашэнкi.

Усе пералічаныя спартсмены з'яўляюцца вайскоўцамі «Узброеных сіл» альбо супрацоўнікамі «МУС».

Спіс перададзены ў МЗС Францыі і МЗС Германіі.

Прэс-служба АПК падкрэслівае, што сярод спартсменаў, якіх Беларусь заявіла на Алімпіяду-2024, значацца Ванэса Каладзінская і Анастасія Шкурдай.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

8 снежня МАК дапусціў беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.