Усе навіны

Затрыманы яшчэ адзін з кіраўнікоў «Тарпеда-БелАЗ» Заблоцкі («МотолькоПомоги»)

21 снежня, 17:21

Як паведамляе «МотолькоПомоги», у апошнія дні ў Жодзіне праходзяць затрыманні. У тым ліку ёсць звесткі аб затрыманні Дзмітрыя Заблоцкага, старшыні гарвыканкама рэжыму Лукашэнкі па горадзе Жодзіна.

Заблоцкі таксама з'яўляецца кіраўніком футбольнага клуба «Тарпеда-БелАЗ». Ён разам з Сяргеем Нікіфаровічам і Аляксеем Ляміным складаюць найвышэйшы орган кіравання клубам – Агульны сход удзельнікаў ТАА «Футбольны клуб «Тарпеда-БелАЗ».