Усе навіны

Дабрыян стаў галоўным рэдактарам «Прэсбола»

22 снежня, 11:10

Выпуск спартыўнай газеты «Прэсбол» ад 22 снежня выйшаў з указаннем Аляксандра Дабрыяна як галоўнага рэдактара.

Нагадаем, папярэдні галоўны рэдактар Сяргей Лісічкін у жніўні памёр на 55-м годзе жыцця. З тых часоў нумары «Прэсбола» выходзілі за подпісам Дабрыяна як намгалоўрэда, акрамя нумара ад 13 кастрычніка, дзе ў якасці галоўнага рэдактара быў указаны дырэктар выдання Юрый Арлоў.

6 кастрычніка ў АБФФ прынялі рашэнне поўнасцю выкупіць юрыдычную асобу «Прэсбола», дзе 10 працэнтаў долі належалі Дабрыяну.