Усе навіны

Аляксандра Герасіменя: «Спадзяюся, што Статкевіч жывы»

23 снежня, 00:09

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя ў сваім Instagram напісала: «Спадзяюся, што Ён жывы», прымацаваўшы пост пра беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча.

Сам пост быў напісаны рэдактарам Charter97.org Наталляй Радзінай. Ён змяшчаў наступнае:

«315 дзён улады хаваюць інфармацыю пра стан лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча. Па-ранейшаму забаронены сустрэчы з адвакатам, спатканні з жонкай, няма званкоў і лістоў, забаронены перадачы.

Яшчэ 23 лістапада я пісала, што ёсць верагоднасць, што Мікалая няма ў жывых, і рэжым спрабуе схаваць гэтую інфармацыю. Сёння важна не спыняцца і працягваць настойліва патрабаваць ад уладаў паказаць Статкевіча і іншых лідараў апазіцыі, ад якіх працяглы час няма інфармацыі», – рэпостнула Герасіменя.