Усе навіны

Бах пра допуск расiян i беларусаў да АГ-2024: «Вы яшчэ не прыхільнік вайны, калі не выконваеце ўсе патрабаванні Украіны»

24 снежня, 10:43

Кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што Украіне не трэба байкатаваць АГ-2024.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў расiйскiх i беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе. У Міністэрстве моладзі і спорту Украіны пазней заявілі пра магчымую адмову ад удзелу ў спаборніцтвах.

«Рашэнне МАК [пра допуск расiйскіх і беларускіх спартсменаў на АГ-2024] не задавальняе ні Украіну, ні Расію? Гэта азначае, што мы, відавочна, знайшлі добрую залатую сярэдзіну.

Вы яшчэ не прыхільнік вайны, калі не выконваеце ўсе патрабаванні Украіны. Тым больш што мы з беспрэцэдэнтнай салідарнасцю падтрымліваем украінскіх спартсменаў з пачатку вайны.

Чаму Украіна павінна караць сваіх спартсменаў за ўварванне расійскай арміі і пазбаўляць іх мары пра Алімпійскія гульні?» – сказаў Бах.