Усе навіны

Гутцайт пра допуск беларусаў да АГ-2024: «НАК, міністэрствам, і мной асабіста было шмат усяго зроблена»

29 снежня, 21:02

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Вадзім Гутцайт пракаментаваў рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) дапусціць беларусаў і расіян да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы пад нейтральным флагам.

«Я лічу, што было столькі зроблена за гэтыя два гады, каб расіян не было на Алімпійскіх гульнях. Наогул было зроблена вельмі шмат.

Першае – адхілены НАК Расіі ад МАК. Няма сцяга, ніякай сімволікі. У многіх відах спорту іх не дапусцілі, у многіх дапусцілі, але ў іх ужо няма часу трапіць на Алімпійскія гульні.

У камандных відах спорту яны не дапускаюцца. Звычайна на Алімпійскіх гульнях іх прадстаўніцтва было 300-350 спартсменаў, зараз, калі будзе 50-70 спартсменаў без знака, што гэта з Расіі…

Таму я лічу, што НАК, міністэрствам, і мной асабіста было шмат усяго зроблена. Разам з нашымі спартсменамі, трэнерамі, федэрацыяй, каб абараніць і дамовіцца, каб іх не дапушчалі. Ёсць 51 ліцэнзія, пачынаецца 2024 год – упэўнены, што будзе значна больш.

І вельмі важна, каб на Алімпійскіх гульнях быў наш сцяг. Мы ўжо паказалі гэта на Еўрапейскіх гульнях у Польшчы: увесь свет убачыў, што Украіна была, ёсць і будзе. І вельмі важна, каб у Парыжы ўсё адчулі, што каманда зборнай Украіны выйдзе на стадыён.

Там ўсе будуць на лодках плыць, і будзе наша лодка, украінская, з нашым сцягам, і ўвесь мір за гэтым будзе назіраць. Таму вельмі хочацца, каб нашая каманда ўдзельнічала і мы былі там. Але сёння галоўнае – змагацца за ліцэнзіі. А далей убачым», – сказаў Гутцайт.