Усе навіны

Сцяпан Папоў: «Многія беларускія спартоўцы выступалі нават на чэмпіянатах свету сярод вайскоўцаў або паліцэйскіх»

31 снежня, 13:37

Беларускі самбіст Сцяпан Папоў, падпісант ліста за сумленныя выбары, выказаўся пра допуск да Алімпійскіх гульняў рэжымных спартоўцаў.

«Рашэнне МАК пра допуск рэжымных спартоўцаў прынята. Усе свае крытэры па допуску на гэты раз ён гарантуе правяраць асабіста. Мы толькі спрабуем змагацца за допуск нашых свабодных спартоўцаў і за вызваленне часткі палітвязняў. Яшчэ можам дапамагаць са зборам інфармацыі пра беларускіх спартоўцаў, якія падтрымліваюць вайну ці з'яўляюцца супрацоўнікамі сілавых структур.

Цікава тое, што ў адкрытым доступе былі спіскі складаў нацкаманд амаль усіх федэрацый, дзе насупраць прозвішча спартсмена стаяла «Дынама» або «СКУС» (Спартыўны камітэт узброеных сіл – Tribuna.com). І такіх спартоўцаў вельмі шмат. Многія выступалі нават на чэмпіянатах свету сярод ваенных або паліцэйскіх. Гэта ў нас звычайная практыка», – напісаў Папоў.