Усе навіны

Павал Латушка: «Мы недапрацавалі з санкцыямі супраць НАК Лукашэнкі. Іх выкананне неэфектыўна альбо адсутнічае»

4 студзеня, 08:58

Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў інтэрв'ю Tribuna.com распавёў пра недастатковы санкцыйны ціску на НАК Лукашэнкі, а таксама далейшыя планы па іх узмацненні.

– Санкцыі супраць Алімпійскага камітэта Лукашэнкі ўведзеныя за ціск на спартсменаў і парушэнні падчас выбараў кіраўніка камітэта, а таксама за саўдзел у вайне супраць Украіны. Як дадаць у гэтую гісторыю палітвязняў? Вайна ідзе, ніхто ні перавыбары праводзіць, ні прасіць прабачэння перад рэпрэсаванымі не збіраецца.

– Усё дакладна, санкцыі былі ўведзеныя за, па-першае, ціск на спартсменаў, які ўключае ў сябе ў тым ліку палітычна матываваныя затрыманні і вынясенне прысудаў, і за ўдзелы Беларусі ў вайне, што таксама прывяло да палітычна матываваных затрыманняў і вынясення прысудаў, звязаных з выказваннем антываеннай пазіцыяй беларусамі.

Чаму вы ў сваім пытанні выключаеце палітычных зняволеных як прамое следства рэпрэсій і войны?

Наша каманда выступае за ўзмацненне санкцыйнага ціску. Мы ўсе недапрацавалі: нашыя дзеянні былі недастатковымі і несістэмнымі, што дазволіла ўпусціць беларускі спартыўны парадак дня з ліку прыярытэтаў. І як следства тыя санкцыі, якія зараз уведзены, з'яўляюцца недастатковымі і не знайшлі свайго працягу. Больш за тое, механізмы іх выканання вельмі неэфектыўныя, а ў некаторых выпадках увогуле адсутнічаюць.

Мы выступаем за ўзмацненне ціску на спартыўную сферу рэжыму Лукашэнкі па схеме: прыпыненне прызнання НАК + прымяненне дысцыплінарнай спартыўнай адказнасці да асобных спартсменаў і функцыянераў + увядзенне абмежавальных мер на ўзроўні дзяржаў пры неабходнасці, – пракаментаваў Латушка.