Усе навіны

У Гомелі загарэўся стралкова-спартыўны клуб

13 студзеня, 12:05

МНС паведаміла, што 12 студзеня ў гомельскім «Стралкова-спартыўным клубе ДТСААФ» па вуліцы Сасновай быў пажар. З-пад даху ішоў густы чорны дым, у будынку было моцнае задымленне.

У будынку былі размешчаны цір, кабінеты, дапаможныя памяшканні. Некаторыя пакоі здаваліся ў арэнду індывідуальным прадпрымальнікам.

У момант узнікнення пажару ў будынку знаходзіліся 19 чалавек. Да прыбыцця МНС 18 чалавек самастойна выйшлі з будынку. 41-гадовага мужчыну, знойдзенага ў кабінеце, вывелі на вуліцу пажарныя.

Гарэнне адбывалася ў стралковай зале, у памяшканні бліндажу памерамі 4х10 метраў, прызначаным для захоўвання мішэняў і іншага абсталявання, якое ўжываецца пры стрэльбах. Столь і сцены бліндажу па ўсім перыметры абабіты гумам.